Старшынёй аблвыканкама падпісана распараджэнне аб заканчэнні ацяпляльнага сезона. Рашэння аб адключэнні ацяплення ў раёнах ускладзены на гарадскія і раённыя выканаўчыя камітэты.
Ацяпленне адключаецца ў наступным парадку:
- грамадскія і адміністрацыйныя будынкі, прамысловыя прадпрыемствы;
- жыллёвы фонд, інтэрнаты, гасцініцы, навучальныя ўстановы;
- установы дашкольнай адукацыі, школы, бальніцы, музеі, бібліятэкі.