У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 252 ад 2020/04/23, працаздольныя грамадзяне, якія не занятыя ў эканоміцы, будуць аплачваць газ (пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў), а таксама паслугі па цеплазабеспячэнні па эканамічна абгрунтаваных тарыфах з мая 2021 года.
З 1 студзеня 2019 года названай катэгорыяй грамадзян па поўных тарыфах аплачваецца гарачае водазабеспячэнне.