❇️ Цёплае надвор'е дазволіла работнікам Дзяржаўнага прадпрыемства «СМЭП Брэсцкай вобласці» пачаць работы па абнаўленні дарожнай разметкі на вулічна-дарожнай сетцы горада Брэста.
Учора былі выкананы работы па абнаўленні дарожнай разметкі на вуліцы Янкі Купалы, на скрыжаванні вуліц Радужная - Чырванасцяжная - Гарадская, Пісьменніка Смірнова, Ковельскай.


❇️ Таксама па заданні Упраўлення ДАІ УУС унесены змяненні ў работу святлафорнага аб'екта на скрыжаванні вуліц Янкі Купалы і 2-я Завадская ў горадзе Брэсце (дададзены права- і левапаваротныя стрэлкі).
Улічвайце дадзеную інфармацыю па праездзе дадзенага скрыжавання!







Падача электронных зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб у БАУП «Ўпраўленне ЖКГ» ажыццяўляецца праз сайт обращения.бел. Іншы парадак падачы электронных зваротаў у БАУП «Ўпраўленне ЖКГ» не прадугледжаны.







