15 кастрычніка спаўняецца роўна год адзінаму абласному кантакт-цэнтру ЖКГ Брэсцкай вобласці, з кароткім нумарам 115
15 кастрычніка спаўняецца роўна год адзінаму абласному кантакт-цэнтру ЖКГ Брэсцкай вобласці, з кароткім нумарам 115
15 кастрычніка 2018 г. у 8: 27 кароткі нумар 115 у Брэсце быў пераключаны на Брэсцкае абласное ўпраўленне ЖКГ. Менавіта гэты дзень і стаў днём нараджэння нашага кантакт-цэнтра. Сёння, роўна праз год, здаецца, быццам мы прымаем заяўкі ад людзей ўсё жыццё.
Наш маленькі калектыў вырас да 20 чалавек. Колькасць падлучаных прадпрыемстваў павялічылася з 6 да 34. Ды і ў цэлым мы абслугоўваем не толькі горад Брэст, але ўсю Брэсцкую вобласць.
Для нас, з 15 кастрычніка 2018 года, прайшлі не проста 365 дзён. Для нас гэта больш за 250 тысяч званкоў, больш за 200 тысяч заявак па 23 відах работ і больш за 200 відах няспраўнасцяў. Гэты год быў для нас з 416 дзён (больш за 10000 гадзін). 600 000 хвілін кругласутачнага дыялогу з адной адзінай мэтай – зрабіць жыццё вакол нас хоць бы крышачку лепш, прасцей і камфортней.
Кожны дзень мы зноў і зноў падымаем тэлефонную трубку, каб дапамагчы вам вырашыць надзённыя бытавыя праблемы.
За першы год нашай працы больш за ўсё заявак зарэгістравана ў катэгорыях «Электразабеспячэнне» (26 083), «Бытавыя паслугі» (18 340) і «Каналізацыя» (17 502).
Ну, і вядома ж, аказалі больш за 80 000 кансультацый.
І хай часам у нас пытаюцца з якога шляху адыходзіць цягнік на Маскву (блытаючы са 105) або нават просяць выклікаць таксі для замежных гасцей, мы з адпаведным цярпеннем і разуменнем ставімся да кожнага патэлефанаваўшага у кантакт-цэнтр і імкнемся дапамагчы яму.
Наш дружны калектыў, наша каманда, пастаянна імкнецца да развіцця. Вось і ў свой дзень нараджэння мы вырашылі зрабіць нешта, пра што можна будзе з гонарам успомніць праз год. Таму сёння мы запускаем свае акаўнты ў сацыяльных сетках Вконтакте і Инстаграм, а так жа публічныя каналы ў Viber і Telegram. У нашым высокатэхналагічным 21-ым стагоддзі, гэтым ужо даўно нікога не здзівіш, аднак, асноўная задача гэтых акаўнтаў не толькі падзеліцца з вамі нашай працай, а пастарацца зрабіць больш даступнай інфармацыю аб планавых і аварыйных адключэннях ЖКП, тэрмінах ўключэння і адключэння ацяплення, зменах і новаўвядзеннях у сістэме прыняцця і кантролю заявак і т .д. Мы працуем для вас! Так сказаць стаім «на варце дабрабыту» і самы вялікі падарунак, які без сумневаў парадуе кожнага з нас, гэта простае чалавечае дзякуй. Бо так проста, змену за зменай, падымаць тэлефонную трубку, калі ты ведаеш, што твая праца камусьці патрэбна!
P.S. Скажу вам па сакрэце, кожны раз, калі да нас паступае званок з падзякай, дыспетчар гучна паведамляе аб гэтым усім супрацоўнікам.
Наши социяльныя сеткi: