У Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі паступаюць звароты грамадзян па пытаннях правядзення работ па прачыстцы сістэмы вентыляцыі ў жылых дамах і прымушэнні да заключэння дадатковых дагавораў на выкананне гэтых работ за асобную плату.
Працы па праверцы і прачыстцы вентыляцыйных каналаў уключаны ў пералік работ па тэхнічным абслугоўванні жыллёвага фонду і адпаведна выконваюцца або забяспечваецца іх выкананне на канкурэнтнай аснове арганізацыямі, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадстаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі ў рамках аказання асноўнай жыллёва- камунальнай паслугі -тэхнічнае абслугоўванне.
Адпаведна выдаткі на выкананне работ па тэхнічным абслугоўванні сістэм вентыляцыі шматкватэрных жылых дамоў уключаны ў тарыф па тэхнічным абслугоўванні.
Аналагічная сітуацыя мае месца і пры абслугоўванні сістэмы электразабеспячэння, калі па асобных дагаворах грамадзянам прапануецца зрабіць замену аўтаматычных выключальнікаў, што таксама ўваходзіць у склад тэхнічнага абслугоўвання шматкватэрнага жылога дома.
Паглядзіце Інфаграфіку па дадзеным пытанні.