АДКЛЮЧЫЦЬ МАЛЮНКІ: ШРЫФТ: A A A ФОН: Ц Ц Ц Ц

Брэсцкае абласное
унітарнае прадпрыемства "Ўпраўленне ЖКГ"

МЕНЮ

У Брэсцкай вобласці да канца года застанецца каля 30 аб'ектаў пахавання цвёрдых камунальных адходаў у сельскай мясцовасці, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара абласнога ўпраўлення ЖКГ Андрэй Гашаў.

"Цяпер у рэгіёне налічваецца 64 дзеючыя міні-палігоны ў сельскіх населеных пунктах. Па ўзгадненні з райвыканкамамі сёлета павінна быць закрыта прыкладна палова з іх. Гэта значыць на пачатак наступнага года каля 30 міні-палігонаў у Брэсцкай вобласці ўсё ж застанецца. Іх паэтапнае вывядзенне з эксплуатацыі будзе адбывацца пры ўдасканаленні матэрыяльна-тэхнічнай базы, задзейнічанай у абыходжанні з ТКА", - сказаў Андрэй Гашаў.

Плануецца, што ў Івацэвіцкім, Маларыцкім, Камянецкім, Жабінкаўскім раёнах усе міні-палігоны будуць зачыненыя. У раёнах пабольш (Пружанскім, Столінскім, Лунінецкім), дзе адлегласць паміж крайнімі кропкамі складае больш за 100 км, такія аб'екты застануцца. Тут асноўны аспект - лагістычны складальнік. Так, у Пінскім раёне колькасць міні-палігонаў плануюць скараціць напалову (цяпер іх 17), больш як на трэць - у Драгічынскім. З 14 дзейных аб'ектаў у Лунінецкім раёне пакінуць 8-9.

З улікам закрыцця міні-палігонаў узрастае нагрузка на буйныя аб'екты пахавання - зараз такіх у вобласці 28. Іх рэсурс мяркуецца максімальна задзейнічаць пры стварэнні рэгіянальных зон па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі. Частку існуючых палігонаў плануецца пашырыць, што дасць магчымасць скараціць затраты на інжынерна-транспартную інфраструктуру.

“Мы павінны разумець: раз гэтыя аб'екты былі пабудаваны за кошт бюджэтных сродкаў, то неабходна іх па максімуме выкарыстоўваць. Напрыклад, у Камянецкім раёне ёсць адносна новы палігон, пабудаваны каля 10 гадоў таму. Ён мала выкарыстоўваўся і да моманту запаўнення гэты аб'ект будзе эксплуатавацца. Іншая сітуацыя ў Маларыце, дзе тэрмін эксплуатацыі палігона заканчваецца праз 5 гадоў. Зразумела, што там трэба разглядаць варыянты: пашырэнне існуючага аб'екта, будаўніцтва новага або перадача функцый Брэсцкаму смеццеперапрацоўчаму заводу", - дапоўніў намеснік гендырэктара абласной ЖКГ.

Паралельна ў вобласці працягваецца праца па стварэнні рэгіянальных зон па абыходжанні з ТКА. Іх плануецца 6 - з цэнтрамі ў Брэсце, Баранавічах, Пінску, Кобрыне, Бярозе (новая) і Лунінцы. У першую чаргу такія аб'екты неабходна стварыць у Брэсцкай, Пінскай і Баранавіцкай зонах. Рэканструкцыя апошняй ацэньваецца ў $6,5 млн. і будзе ажыццяўляцца за кошт прыцягнення пазыковых сродкаў Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця. Будаўніцтва палігонаў у Брэсцкай і Пінскай зонах плануецца ўключыць у абласную інвестыцыйную праграму.

За 9 месяцаў у Брэсцкай вобласці нарыхтавана з цвёрдых камунальных адходаў 81,7 тыс. т другасных матэрыяльных рэсурсаў, што складае 77,3 працэнта гадавога задання

Крыніца інфармацыі БЕЛТА
Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».

Кантакты

Брэсцкае абласное ўнітарнае прадпрыемства "Ўпраўленне ЖКГ"
224005, г.Брэст вул.Гогаля 2-1
Графік працы: 8.30 да 17.30, абед з 13.00 да 14.00
Прыёмная: +375-162 27-92-51
Факс: +375-162 279230
Аказанне сітуацыйнай дапамогі інвалідам: +375-162-279290
Гарачая лінія: 8-0162-279249 час працы: пн-пт  9:00-13:00, 14:00-17:30
post@bujkh.by

attention smallПадача электронных зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб у БАУП «Ўпраўленне ЖКГ» ажыццяўляецца праз сайт обращения.бел. Іншы парадак падачы электронных зваротаў у БАУП «Ўпраўленне ЖКГ» не прадугледжаны.

Вышэйстаячыя арганізацыі

president.jpg
pravo.jpg
gkx.jpg
bgs-rg12.gif
bgcn.png
previous arrow
next arrow

Портал рейтинговой оценки qr code rate

Яндекс.Метрика Top.Mail.Ru
© 2024 Брэсцкае абласное унітарнае прадпрыемства "Ўпраўленне ЖКГ"
Для того, чтобы мы могли качественно предоставить Вам услуги, мы используем cookies, которые сохраняются на Вашем компьютере. Нажимая СОГЛАСЕН, Вы подтверждаете то, что Вы проинформированы об использовании cookies на нашем сайте. Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера.